prm.md

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту ў Малдову 19 красавіка адмовіўся каментаваць сітуацыю вакол «справы Скрыпалёў», паведамляюць малдаўскія СМІ.

«Ну каментаваць — гэта не мая праца. Гэта, хутчэй, ваша праца. Таму я не стану гэта каментаваць, па-першае. А па-другое, ці шмат вы ведаеце пра Скрыпалёў, аб напружанні паміж Амерыкай і Расіяй? Напэўна, так, як і я, я крыху больш, вы крыху менш. Наўрад ці мы шмат ведаем і можам разважаць. Глядзіце на рэчы шырэй: цана на нафту вырасла? Вырасла! Далей я не буду працягваць, падумайце», — адказаў ён на пытанне аднаго з журналістаў.

Яго падтрымаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. «Нам трэба думаць пра тое, каб ураджай быў восенню добры. Гэта важней», — сказаў малдаўскі прэзідэнт.

«І вельмі важна, каб цана нафты для Беларусі і Малдовы ішла ўніз, а не ўверх», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?