У кулуарах Палаты прадстаўнікоў дэпутат і казацкі атаман Мікалай Улаховіч расказаў «Нашай Ніве» пра тое, як ставіцца да правак у заканадаўства аб СМІ.

«Я даволі часта ў СМІ з'яўляюся, гэта праўда. І нават для мяне, устойлівай асобы, некаторыя каментары былі… незразумелыя, абразлівыя. Словам, я галасаваў за змены ў закон — да СМІ ў мяне прэтэнзій няма, а вось да паскудных каментароў… Я не хачу, каб нашыя парталы запаўняў бруд», — патлумачыў сваю пазіцыю Улаховіч. 

«Але я не за тое, каб усё закрыць і чытаць толькі тое, што табе падабаецца. Не трэба крайнасцяў — я чытаў і «Партызан», і «Хартыю'97». І што да яе закрыцця, то я як палітык разумею, што любая забарона мае адваротны бок. Некалі, пры савецкай уладзе яшчэ, асобныя кнігі былі калі не забароненыя, то непажаданыя. Быў дэфіцыт, іх было не дастаць — той жа «Архіпелаг ГУЛаг». Людзі іх перадрукоўвалі падпольна, усё адно чыталі… А сёння гэта ўсё дазволена і што? І нічога! Таму я супраць забарон, хай чалавек чытае, што хоча, нават калі на тых сайтах выступаюць з вельмі крытычных і асабістых пазіцый. Без крытыкі не можа быць сур'ёзнай палітыкі, вось так! Адзінае, што я супраць парнаграфіі, прапаганды тэрарызму, вось гэтага ўсяго. А так… хай будзе дыскусія, нельга хваробу заганяць пад скуру», — дадаў казацкі атаман. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?