Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

МУС не вітае паслаблення адказнасці па «наркатычных» артыкулах, у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч.

— Паслабленне адказнасці мы не вітаем, бо спажывец сам па сабе — гэта рынак, утварэнне наркарынку ў краіне. Не займацца унутраным спажываннем, а проста змагацца з каналамі — гэта занадта аднабока, плёну не дасць. Трэба разнавектарныя намаганні прыкладваць - і з спажыўцамі, і з наркадылерамі і з кур'ерамі змагацца, — сказаў Ігар Шуневіч.

Сваякі асуджаных па 328 артыкуле КК дамагаюцца паслаблення «наркатычных артыкулаў», у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў. Таксама, па дадзеных Генпракуратуры, зараз разглядаецца пытанне аб тым, каб дыферэнцаваць пакаранне за памер наркатычных рэчываў.

— Калі заканадавец палічыць гэта правільным, чаму не? Але яшчэ падкрэсліваю: мы не думаем, што гэта панацэя, што яна прынясе жаданы вынік. Статыстыка - рэч упартая, кожны наркаман за час сваёй «прафесійнай дзейнасці» ад 8 да 10 далучае да спажывання, - расказаў міністр.

- Ці магчыма зніжэнне тэрмінаў для падлеткаў? — спыталі журналісты.

- Калі заканадаўцы палічаць, што для нейкай катэгорыі грамадзян гэта магчыма, я ў гэтым асабліва вялікай бяды не бачу. Але МУС не перастане працаваць з спажыўцом, мы будзем выяўляць тых, хто спажывае наркотыкі, незалежна ад вагі, колькасці, кратнасці і г.д. Мы ініцыятарамі такога паслаблення выступаць не будзем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?