Прызначаны новы кіраўнік аграхолдынга «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне. Ім стаў Аляксандр Харашкевіч, былы дырэктар па аграпрамысловай палітыцы холдынга «Амкадор» (кампаніі належыць асноўны пакет акцый ТАА «Купалаўскае»).
Фота з сацыяльных сетак.
Старшыня Шклоўскага райвыканкама Васіль Віцюнаў распавёў Tut.by, што да сваіх абавязкаў Харашкевіч «прыступіў з мінулага тыдня». Мяркуючы па інфармацыі з сацыяльных сетак, Аляксандру Аляксандравічу 40 гадоў. Ён жыве ў Мінску.
Аляксандр Харашкевіч у кіраўніцтве аграхолдынга «Купалаўскае» змяніў Дзмітрыя Васілеўскага, якога знайшлі павешаным 31 сакавіка ў лесе.
Чытайце таксама:
У Шклоўскім раёне знойдзены павешаным кіраўнік узорнага аграхолдынга
0
0
0
0
0
0