Прадстаўнікі расійскага дыпкорпуса пайшлі на падман, каб вывезці экіпаж судна «Норд» як грамадзян Расіі, а не Украіны.

Пра гэта паведамляе ў Facebook прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

Паводле яго слоў, 19 красавіка двое украінцаў, членаў каманды судна «Норд», выехалі з Украіны ў Беларусь, прад'явіўшы дакументы грамадзян Расіі.

Па словах Слабадзяна, паколькі ўкраінскі бок не прызнае дакументы, выдадзеныя акупацыйнымі ўладамі Расіі ў Крыме, але гэта не распаўсюджваецца на дакументы, выдадзеныя афіцыйна дзеючымі дыппрадстаўніцтвамі Расіі ва Украіне, і паколькі транскрыпцыя прозвішчаў грамадзян у пашпартах Расіі адрознівалася ад ідэнтыфікацыйных дадзеных грамадзян Украіны — членаў каманды «Норду», якія ўтрымліваліся ў базах дадзеных, дадзеныя грамадзяне былі прапушчаныя праз мяжу і вылецелі ў Беларусь.

Яшчэ семярым маракам краіну пакінуць не далі. Іх расійскія пашпарты канфіскавалі.

Двум маракам, якія вылецелі ў Беларусь, ужо забаронены ўезд ва Украіну на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?