Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў накіраваў матэрыялы ў міліцыю для крымінальнай справы па факце незаконнай высечкі на тэрыторыі парку «Вінаградныя слімакі» ў вёсцы Мсціж, які быў закладзены яшчэ ў 19 стагоддзі.

Па словах абаронцаў прыроды, двое беспрацоўных мясцовых жыхароў, каб падзарабіць, спілавалі 12 дрэў, чым нанеслі ўрон.

Ад бензапілы ў батанічным парку пацярпелі 11 вязаў і ясень.

На мужчын наклалі штраф 15 тысяч рублёў. Таксама Барысаўскім РУУС заведзена па гэтым факце крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?