Суд над абвінавачаным у воінскіх злачынствах пачнецца 23 красавіка ў Барысаве, паведаміла БелТА прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

У суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці паступілі тры крымінальныя справы аб воінскіх злачынствах. Гэтыя крымінальныя справы не звязаны з крымінальнай справай аб смерці Коржыча.

Крымінальная справа па абвінавачванні вайскоўца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.ч. 1 і 2 арт. 455 КК (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады) паступіла ў суд 16 сакавіка. Судовы разгляд прызначаны на 23 красавіка. У суд 4 красавіка таксама паступіла крымінальная справа па ч.ч. 1 і 2 арт. 455 КК, а 13 красавіка — па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў па ч.ч. 1 і 2 арт. 430 (атрыманне хабару), арт. 454 (парушэнне правілаў нясення ўнутранай службы), ч.ч. 1 і 2 арт. 455 КК. Даты судовых разглядаў па гэтых справах пакуль не прызначаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0