Дзясяткі тысяч армян выйшлі на чарговую акцыю пратэсту супраць улады прэм'ер-міністра Сержа Саргсяна. Ён быў прэзідэнтам з 2008 да 2018 года, а цяпер, змяніўшы канстытуцыю, працягнуў кіраваць краінай на іншай пасадзе.

На працягу апошніх дзён сотні чалавек былі затрыманыя, але апазіцыянеры працягваюць мірныя пратэсты.

Лідар дэманстрантаў Нікол Пашынян паведаміў у фэйсбуку, што на раніцу 22 красавіка запланаваныя перамовы з Саргсянам. Па яго словах, адзінай магчымай умовай сканчэння пратэстаў можа быць сыход прэм'ер-міністра з пасады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?