Дзясяткі тысяч венграў пратэставалі 21 красавіка супраць урадавага кантролю над СМІ, якія, як яны кажуць, дапамаглі прэм’еру Віктару Орбану перамагчы на выбарах у пачатку гэтага месяца, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.

Перад мітынгам арганізатары пратэсту заявілі ў Facebook, што дзяржаўныя медыі ператварыліся ў прапагандысцкую машыну, дзякуючы якой правая партыя «Фідэс» на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам перамагла на выбарах.

Пратэстоўцы таксама заклікалі змяніць выбарчае заканадаўства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна