Акцёр Верн Троер, найбольш вядомы па ролі Міні-Мі ў двух фільмах пра Осціна Паўэрса, памёр ва ўзросце 49 гадоў. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Дакладная прычына смерці пакуль не называецца, але ў пачатку красавіка Троер трапіў у бальніцу. Як адзначае выданне, гэта звязана з яго барацьбой з алкагалізмам.

Акцёр сыграў у карцінах «Осцін Паўэрс: Шпіён, які мяне спакусіў» і «Осцін Паўэрс: Голдмембер».

Роля клона Доктара Зло прынесла яму сусветную вядомасць.

Акрамя таго, Троер увасобіў вобраз гобліна Крукахвата з банка Грынгатс у фільме «Гары Потэр і філасофскі камень».

Ён таксама з'яўляўся ў серыяле «Сабрына — маленькая вядзьмарка» і фільме «Ваабражарыум доктара Парнаса».

Рост Троера складаў 80 сантыметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0