На акцыі пратэсту апазіцыі супраць абрання былога прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра ў Ерэване ў паліцыю дастаўлена 192 чалавека. Пра гэта паведамляе агенцтва News.am, якое спасылаецца на прэс-службу паліцыі Арменіі.
Паліцыя ўжыла сілу супраць удзельнікаў апазіцыйнага шэсця на вуліцы Арцаха.
Прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агаранян заявіў ТАСС, што, па дадзеных на 16:00, у паліцыю былі дастаўлены 228 падазраваных у розных правапарушэннях.
Выданне Aysor са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя рэспублікі паведамляе, што ў выніку разгону пратэстоўцаў у Ерэване шпіталізаваныя сем чалавек.





