Армія Сербіі атрымала чатыры знішчальнікі МіГ-29 ад Беларусі. Пра гэта ў нядзелю ў інтэрв'ю газеце «Палітыка» заявіў міністр абароны Сербіі Аляксандар Вулін, піша ТАСС.

«У адпаведнасці з дамоўленасцю прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Беларусь перадала нам самалёты, і мы вельмі ўдзячныя за гэта», — заявіў Вулін, падкрэсліўшы, што дзякуючы пастаўцы з Расіі шасці МіГ-29 і чатырох знішчальнікаў гэтага тыпу з Беларусі ВПС Сербіі ў агляднай будучыні атрымаюць эскадрыллю з 14 самалётаў, што забяспечыць паветраную перавагу Бялграда ў рэгіёне.

Восенню 2017 года з'явілася інфармацыя, што у 2018 годзе Беларусь перадасць Сербіі восем знішчальнікаў МіГ-29 і два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў «Бук» з умовай, што Бялград аплаціць іх рамонт і мадэрнізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0