Мінабароны Паўднёвай Карэі аб'явіла пра спыненне прапагандысцкіх трансляцый з гучнаўзмацняльнікаў на мяжы з КНДР напярэдадні міжкарэйскага саміту, які адбудзецца 27 красавіка.
Адзначаецца, што гэтае рашэнне з'яўляецца адказам Паўднёвай Карэі на мірны жэст з боку КНДР — заяве аб закрыцці свайго ядзернага выпрабавальнага палігона і спыненні правядзення ядзерных і ракетных выпрабаванняў.
Паўднёвая Карэя і КНДР пачалі прапагандысцкія трансляцыі з выкарыстаннем гучнаўзмацняльнікаў у 1963 годзе. Абодва бакі прыпынілі іх у 2015 годзе. Аднак у студзені 2016 года Сеул аднавіў трансляцыі ў адказ на ядзерныя выпрабаванні КНДР.