Сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў Мінска дасягнула $1300. Як паведамляе Realt.by, за апошні тыдзень лічба вырасла яшчэ на $2.
фота Сяргея Гудзіліна.
Папярэдні раз жыллё ў Мінску каштавала ў студзені 2016 года.
Цэны на нерухомасць растуць ад ліпеня 2017 года. Тады быў зафіксаваны дзесяцігадовы мінімум — $1133 за метр.
Прыведзеныя лічбы — тыя, якія выстаўляюць прадаўцы. Сярэдняя цана рэальных заключаных угодаў у сакавіку складала $1236.