Нарвежац Фродэ Берг, затрыманы ў снежні 2017 года ў Маскве, прызнаў, што працаваў кур'ерам нарвежскай вайсковай выведкі.

Пра гэта паведаміў нарвежскім СМІ ягоны адвакат. «Ён не разумеў маштаб гэтага і наколькі гэта магло быць небяспечна», — сказаў адвакат.

Нарвежскія СМІ паведамляюць, што ў Берга з сабой было 3000 еўра наяўнымі і што расійскія спецслужбы падазраюць, што грошы прызначаліся для перасылкі расіяніну ў якасці аплаты за інфармацыю пра расійскія падлодкі.

Нарвегу, былому памежніку, пагражае да 20 гадоў зняволення.

Нарвежская армія адмаўляецца каментаваць справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?