Гэты тыдзень мы змагаліся не з Раскамнадглядам або ФСБ. Мы змагаліся за лічбавую будучыню Расіі. Свабодны інтэрнэт і завершанае шыфраванне — неад'емныя часткі гэтай будучыні.

Ніводная развітая краіна не блакуе месенджары за адмову выдаць спецслужбам ключы шыфравання. Адмена права на прыватнасць — лекі, якія больш небяспечныя за саму хваробу.

Як толькі нейкая служба атрымлівае магчымасць бескантрольна маніторыць асабістую перапіску грамадзян, вельмі хутка гэты доступ аказваецца ў руках у трэціх бакоў — хабарадавальнікаў, хакераў, агентаў іншых дзяржаў. У выніку патрабаванне даць універсальныя шляхі абыходу шыфравання праз выдачу «ключоў» зніжае інфармацыйную бяспеку як элітаў, так і грамадства ў цэлым.

P. S. Калі ў Вас ёсць інсайды аб прычынах, планах і метадах блакавання, паведамляйце нам па адрасе [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0