Школьнік з Сіднэя скраў крэдытную картку бацькоў, падманам здабыў свой пашпарт у бабулі і адзін паляцеў на Балі, паведамляе The Guardian.

Пасварыўшыся з маці Эмай, якая забараніла 12-гадоваму сыну ляцець на Балі, ён самастойна забраніраваў білет на самалёт і нумар у гатэлі і перасёк мяжу.

Дру, як празвалі яго ў амерыканскім навінавым агенцтве A Current Affair, сказаў бацькам, што адправіўся ў школу, аднак замест гэтага даехаў да вакзала і адтуль цягніком дабраўся ў аэрапорт. Па словах хлопчыка, яго папрасілі паказаць дакументы толькі адзін раз — падчас перасадкі ў Перце, Аўстралія, пасля чаго дзіця адразу ж прапусцілі ў самалёт. Прыляцеўшы на Балі, Дру зарэгістраваўся ў гатэлі All Seasons і сказаў персаналу, што чакае прыезду сястры.

Падман выявіўся, калі настаўніца патэлефанавала сям'і хлопчыка і паведаміла, што ён адсутнічаў на ўроках. Высветліўшы, што сын ужо на Балі, маці паляцела на востраў і забрала яго дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0