Каля дзясятка новых светлавых аб'ёмных кампазіцый плануе усталяваць у гэтым годзе УП «Мінгарсвятло» на найбуйнейшых плошчах сталіцы, а таксама на праспектах і вуліцах у розных раёнах горада, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» на прадпрыемстве.

Першыя светлавыя фігуры з'явіліся ў Мінску напярэдадні 2015 года. Гэта былі дзве канструкцыі ў выглядзе навагодніх шароў вышынёй 8 м, усталяваныя сіметрычна, адзін насупраць аднаго, на Кастрычніцкай плошчы.

Сярод новых кампазіцый — «Конь з карэтай» і «Светлавая арка» на пл. Свабоды, «Светлавы бульвар» на вул. Герцэна, «Зубр» на пр. Дзяржынскага (раён парку ім. Паўлава), «Ласі» на вул. Прытыцкага, «Колас» на пл. Я. Коласа, «БелАЗ» на пр. Незалежнасці побач з МКАД, «МАЗ» на Партызанскім праспекце (раён ст.м. «Аўтазаводская») і «Конь з санкамі» на Кастрычніцкай плошчы. Мяркуецца, акрамя мінчан, мастацкую вартасць кампазіцый змогуць ацаніць удзельнікі і госці будучых II Еўрапейскіх гульняў, якія прыме Мінск у чэрвені 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0