На гэтым тыдні асноўным фактарам надвор'я стануць атмасферныя франты. Пра гэта TUT.BY паведаміў Белгідрамет.

У аўторак, 24 красавіка, франтальны раздзел з боку Польшчы прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах будуць навальніцы.

Ноччу ад + 2°С па паўночным усходзе да + 12°С па паўднёвым захадзе краіны, удзень + 11 … + 18°С, у паўночна-ўсходніх раёнах + 9 … + 10°С.

У сераду — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу + 4 … + 10°С, удзень + 10 … + 17°С, па поўдні да + 18 … + 22 °С.

26 красавіка, у чацвер, таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Удзень ад + 12 … + 18°С, па поўдні да + 20 °С.

У пятніцу — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад + 4 … + 11°С, удзень + 10 … + 17°С.

28 красавіка, у суботу, максімальная тэмпература днём ад + 12°С па паўночным усходзе да + 20°С па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 29 красавіка, удзень ад + 15 … + 21°С, па паўднёвым захадзе + 22 … + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0