Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залю Дома ўрада запрошаны найвышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпкорпуса, СМІ.

Выступ будзе транслявацца ў прамым эфіры па «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале радыё.

Трансляцыя пачнецца а 10.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0