22 красавіка саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кнігі перакладаў паэзіі Зянона Пазняка Vox Angelica.

Кніга складаецца з дзвюх частак — «Асновы» (каля 200 вершаў Зянона па-беларуску) і «Перакладаў» гэтых вершаў на 32 мовы свету (у тым ліку на лаціну).

«Беларуская культура, якая перажывае цяпер свае не найлепшыя часы, як толькі атрымае штуршок свабоды, пачне развівацца паскораным тэмпам і хутка дасягне ўзроўню развітых краінаў, што адаб'ецца і на літаратуры», — сказаў Зянон Пазняк у сваім выступе.

Сваімі крыніцамі свайго натхнення Пазняк назваў такіх паэтаў, як Максім Багдановіч, Ван Вэй і Басё, паведаміў «Нашай Ніве» наш чытач Віктар Дудараў з Нью-Ёрка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?