Пасля аперацыі мышы выглядалі і паводзілі сябе, як самыя звычайныя жывёлы, на працягу некалькіх месяцаў пастаўляючы кроў і пажыўныя рэчывы для клетак чалавечага мозгу.

Навукоўцы гадавалі арганоіды ў лабараторыі 50 дзён, а потым замянілі частку мышынага мозгу новым ўтварэннем, і прыкладна 80% імплантата прыжылося. Арганоіды паспяхова атрымлівалі неабходныя рэчывы і кісларод праз крывяносную сістэму жывёлаў і пачалі вырошчваць новыя нейроны (у тым ліку такія, якія можна знайсці толькі ў вельмі спецыялізаваных участках кары чалавечага мозгу).

Калі мышам правялі тэст на памяць, выявілася, што асобіны з імплантамі рабілі заўважна менш памылак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?