Плануецца, што Пасланне Аляксандра Лукашэнкі 24 красавіка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будзе мець пэўныя адметныя асаблівасці. Пра гэта БЕЛТА расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Гэта будзе свайго роду квінтэсенцыя і актуалізацыя задач і тэм, якія на працягу мінулага года абмяркоўваліся падчас маштабных і знакавых мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта. Шмат што ўжо ажыццяўляецца ў жыццё, ідзе практычная рэалізацыя. Цяпер галоўнае — акрэсліць кола глабальных задач на перспектыву з улікам ужо прынятых рашэнняў і канкрэтных даручэнняў», — сказала яна.

Наталля Эйсмант прывяла ў якасці прыкладаў абмеркаваныя на ўзроўні кіраўніка дзяржавы пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, ЖКГ, цэнаўтварэння, работы рэальнага сектара эканомікі, прасоўвання экспарту, спорту, сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі, а таксама ўжо прынятыя рашэнні ў частцы лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу і заахвочвання дзелавой ініцыятывы грамадзян, развіцця лічбавай эканомікі, навукі і адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0