За мінулыя выходныя Гродна наведалі каля 2 тысяч бязвізавых турыстаў, паведамляе БелТА.

З пачатку года ў рэгіёне пабывалі каля 13,5 тысячы бязвізавых турыстаў з 42 краін свету. Большасць з іх — грамадзяне Літвы, Польшчы, Германіі і Латвіі.

Значна вырас экспарт турыстычных паслуг у Літву (230% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года) і Польшчу (170%).

Па папярэдніх дадзеных, за першы квартал 2018 года экспарт турыстычных паслуг прынёс рэгіёну каля $3 мільёнаў. Часцей за ўсё бязвізавыя турысты наведваюць Гродна і навакольныя месцы ў складзе арганізаваных груп. Больш за 70% з іх знаёмяцца з рэгіёнам падчас двухдзённых тураў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру