У пачатку гэтага каляндарнага года піцерскі «Зеніт» аддаў форварда Арцёма Дзюбу ў арэнду ў тульскі «Арсенал». Па ўмовах кантракта Дзюба не мог гуляць супраць сваёй каманды, калі ж захоча, то павінен сплаціць штраф у памеры 120 тысяч еўра.

У красавіку Дзюба сказаў, што будзе апошні «крыхаборам», калі не выйдзе на гэты матч. Праўда, потым адумаўся, што страціць амаль увесь заробак, які займеў у Туле.

І тут на выручку Дзюбы прыйшоў сам «Арсенал» і Тульская вобласць, яны вырашылі выплаціць гульцу па 60 тысяч еўра, абы ён толькі згуляў.

Дзюба нікога не падвёў. У матчы з «Зенітам» ён аддаў галявы пас, а потым увогуле выратаваў камандзе нічыю, забіўшы гол у меншасці. Матч скончыўся з лікам 3:3. Гэта была найлепшая гульня Дзюбы ў «Арсенале».

Пасля гульні ён сказаў, што гуляў асабіста супраць трэнера Манчыні, а не супраць каманды. Праз 20 дзён яму вяртацца ў «Зеніт». Іронія ў тым, што Дзюба паставіў пад сумнеў гульню «Зеніта» ў Лізе чэмпіёнаў налета. Цяпер піцерская каманда на чацвёртым месцы ў табліцы.

Фанаты «Зеніта» вывесілі банер: «Дзюба, пусть будет сила духа, как у Винни-Пуха. Ни пера, ни пуха и по жизни пруха». Гэта прыпеў з песні «Ленінграда» «Шлюха».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру