Павел Аракелян, этнічны армянін, удзельнік гурта «Крамбамбуля» і фітнэс-трэнер падзяліўся з «Нашай Нівай» думкамі аб палітычных падзеях у Арменіі.

«Чаму народ перамог Саргсяна? Тут першае і асноўнае, мне здаецца: у каўказскіх народаў не прынята цярпець пагрозы. Ключавое было, калі Саргсян пачаў пагражаць крывёй і танкамі, гэта раз'юшыла людзей. На наступны дзень выйшлі нават вайскоўцы. І трэба разумець, што ў Арменіі дагэтуль існуе кланавасць, там улада не засяроджана ў руках аднаго чалавека, яна раскіданая, так нашмат цяжэй арганізаваць рэпрэсіўную машыну, ды і міліцыі не так шмат на сто тысяч насельніцтва», — сказаў Аракелян. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0