«Я думаю, што гэта яны [ЗША] павінны імкнуцца выходзіць у космас у нашых скафандрах», — паведаміў РІАН сенатар Савета Федэрацы ад расійскай улады Крыму Сяргей Цэкаў (менавіта ў Крыму Расія размясціла цэнтр кіравання палётамі).

Паводле яго словаў, што тычацца бяспекі, «расейская прадукцыя зарэкамендавала сябе лепш, у ЗША было больш аварый і гібелі людзей».

«Карыстацца іхнімі скафандрамі? Не ведаю, я б не стаў. Хай з нас прыклад бяруць», — падсумаваў Цэкаў.

Пагадненне аб супольным стварэнні калямесяцовай станцыі Deep Space Gateway (пасля змены назвы — Lunar Orbital Platform — Gateway) Расія ды ЗША падпісалі ў 2017 годзе. Расія плануе вырабіць шлюзавую камеру для выхадаў экіпажаў у адкрыты космас. Чакаецца, што будаўніцтва станцыі пачнецца ў 2022 годзе, а расійскі адсек да яе далучаць у 2024 годзе.

Зараз на МКС выкарыстоўваюцца два віды скафандраў: расійскі «Арлан» і амерыканскі «EMU». 

Расійскі скафандр «Арлан». Фота: Вікіпедыя.

Амерыканскі скафандр «EMU». Фота: Вікіпедыя. 

Абодва скафандры маюць шэраг пераваг і недахопаў. Напрыклад, пальчаткі EMU танчэйшыя, што робіць працу касманаўтаў больш зручнай. У сваю чаргу, вага «Арлана» роўная 110 кг супраць 136 кг амерыканскага аналага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру