У канадскім Таронта мікрааўтобус наехаў на пешаходаў, ёсць ахвяры. Кіроўца затрыманы.

Сутыкненне адбылося на ажыўленым скрыжаванні. Ахвярамі наезду на пешаходаў сталі дзесяць чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні, заявіў кіраўнік мясцовай паліцыі Марк Саўндэрс.

Асоба кіроўцы высветлена, гэта 25-гадовы Алек Мінасян, які раней не быў на ўліку паліцыі. Матывы дзеянняў злачынцы, які быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, застаюцца невядомымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0