Пры прыёме дзяцей у аздараўленчыя лагеры неабходна вывучыць іх прышчэпачны статус. Такую рэкамендацыю дала 24 красавіка на вучэбна-кансультацыйным семінары для кіраўнікоў устаноў адукацыі Мінска загадчык аддзялення дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Прымаць дзіця ў аздараўленчы лагер неабходна пры наяўнасці ўсіх неабходных медыцынскіх даведак. У іх указваецца ў тым ліку прышчэпачны статус адпачывальніка. Аднак, калі ў школьніка па якіх-небудзь прычынах не праведзена вакцынацыя, скажам, супраць адру, не прыняць у лагер мы яго не можам. Проста за такім адпачывальнікам неабходна асаблівае назіранне, — падкрэсліла А. Малахава. — Пры любым нядужанні, пагаршэнні самаадчування дзіцяці выхавальніку варта адвесці адпачывальніка да медработнікаў.

Па словах А. Малахавай, у медыцынскіх даведках для аздараўленчага лагера таксама ўказваецца, ці кантактавала дзіця з носьбітам інфекцыйнага захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0