Павел Калаўр.
Беларусь плануе рэфінансаваць 75% знешняга дзяржаўнага доўгу, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня Нацыянальнага банка Павел Калаўр.
Паводле яго слоў, 75% знешняга дзяржаўнага доўгу рэфінансуецца, а 25% — пагашаецца за кошт той выручкі, якую будзе зарабляць эканоміка. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра 2018 і наступныя гады.
«Рэфінансаванне — гэта агульная міжнародная практыка, — растлумачыў Калаўр. — Гэта адзін з інструментаў забеспячэння сваіх абавязацельстваў. Усе краіны ім карыстаюцца».