Міністр абароны Ізраіля Авігдор Ліберман папярэдзіў, што калі Сірыя будзе выкарыстоўваць супраць ізраільскіх самалётаў расійскія сыстэмы СПА, то апошнія будуць знішчаныя, паведамляе Ynetnews.

«Для нас важна, што абарончая зброя, якую расіяне перадаюць сірыйцам, не будзе выкарыстана супраць нас… Калі яны будуць выкарыстоўваць яго супраць нас, мы будзем дзейнічаць супраць іх», — заявіў міністр.

Ліберман дадаў, што павінна быць выключна ясна: калі хтосьці будзе атакаваць ізраільскія самалёты, ён будзе знішчаны.

Раней расійскае выданне Коммерсант са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Расія мае намер у найбліжэйшы час размясціць у Сірыі свае ЗРК С-300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0