Сябра Савета Федэрацыі ад Курганскай вобласці Сяргей Лісоўскі назваў «аскарбінку і марганцовачку» выдатнымі аналагамі заходніх медыкаментаў. Так ён пракаментаваў магчымую забарону на імпарт у Расію вырабленых у ЗША і Еўропе прэпаратаў, паведамляе Znak.com.

Па словах Лісоўскага, тэлебачанне адмыслова стварае антураж вакол дарагіх імпартных лекаў, і доўгі час з гэтым нічога не рабілі з-за выканання ўмоў адкрытасці рынку.

«Расіян спецыяльна правакуюць купляць дарагія лекавыя прэпараты для таго, каб прыбраць нармальныя лекі, якія выдатна працавалі як у часы Савецкага Саюза, так і ў часы царскай Расіі»,

— адзначыў сенатар.

Нагадаем, раней дэпутат Дзярждумы Пётр Талстой параіў хворым гіпертаніяй «сплёўваць» замежныя лекі і лячыцца адварам глогу ці кары дуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0