Па новаму сацыяльнаму стандарту за адным лекарам-тэрапеўтам у паліклініцы будзе замацавана не 1700 пацыентаў, а да 1500. Пра гэта Tut.by распавёў журналістам міністр аховы здароўя Валер Малашка.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Міністр аховы здароўя Валер Малашка. Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

— Мы чуем крытыку, і лекара ў дадзенай сітуацыі крыху разгружаем, — адзначыў міністр. — Замест 1700 пацыентаў на аднаго доктара па новаму сацыяльнаму стандарту будзе да 1500.

Валер Малашка звярнуў увагу на рэформы, якія чакаюць першаснае звяно аховы здароўя. У прыватнасці, гэта пераход на сістэму работы лекараў агульнай практыкі. Плануецца, што поўны пераход на гэтую сістэму адбудзецца ў Беларусі да 2020 года. Лекары агульнай практыкі будуць таксама кансультаваць як лоры, неўролагі і афтальмолагі. Мяркуецца, што разам будзе працаваць каманда медыкаў: лекар агульнай практыкі, памочнік лекара, медсястра.

Па словах міністра, лекары агульнай практыкі будуць валодаць большымі кампетэнцыямі, чым тэрапеўты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0