Перамовы лідара пратэстаў у Арменіі Нікола Пашыняна з кіруючай партыяй і в.а. прэм'ера краіны Карэнам Карапецянам адмяняюцца, заявіў РБК паплечнік Пашыняна, сябра партыі «Грамадзянскі дагавор» Ален Сіманян.
«Нікол Пашынян адмовіўся ад перамоў, пакуль яго патрабаванні па пытанні фармату перамоў не будуць выкананыя. Будуць перамовы ў тым фармаце, які ён прапануе. Іншых перамоў не будзе. Ён зрабіў сваю прапанову [на прэс-канферэнцыі], мы чакаем адказу [ад Рэспубліканскай партыі Арменіі]. Не будзе адказу — не будзе перамоў. У любым выпадку мы выводзім людзей на вуліцы. Раніцай будзе шэсце. Мітынг, хутчэй за ўсё, будзе ўвечары», — заявіў Сіманян.