На думку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, рэгіянальныя дзяржавы павінны будуць заплаціць за працяг ваеннай прысутнасці ў Сірыі, прычым яны павінны таксама паслаць туды і свае вайсковыя часткі. Пра гэта Трамп заявіў пасля перамоваў са сваім французскім калегам Эманюэлем Макронам, перадае The Hill.

«Краіны, якія там ёсць, якія вы ўсе добра ведаеце, павінны будуць заплаціць за гэта», — сказаў Трамп. «І яны заплацяць за гэта. ЗША не будуць працягваць плаціць. І яны таксама адправяць туды сваіх салдат, чаго не робяць», — удакладніў прэзідэнт ЗША.

Трамп таксама заявіў аб жаданні ЗША ў хуткім часе сысці з Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0