17 лютага 2018 года пажару на БелАЭС, пра які сёння паведаміла АГП, не было. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

«У гэты дзень было кароткае замыканне сілавога кабеля, які вядзе да вежавага крана, без далейшага гарэння. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся, ліквідацыі не было, паколькі не было пажару», — кажа Навіцкі.

25 красавіка на сайце АГП з'явіўся артыкул, у якім актывіст антыядзернага руху, жыхар Астравецкага раёна Мікалай Уласевіч распавёў пра «вялікі пажар», які адбыўся 17 лютага на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі. Па яго версіі, падчас пробнага запуску абсталявання аварыйнай сістэмы абароны рэактара згарэла электрашчытавая з дарагім абсталяваннем, былі пашкоджаныя «магутныя электрычныя кабелі». Наступствы таго здарэння, нібыта, цалкам не ліквідаваныя дагэтуль. У інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС, як і ў МНС, адмаўляюць факт пажару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0