Памёр шматгадовы кіраўнік гродзенскага культурнага таварыства «Тэвіне» («Бацькаўшчына») Альгімантас Дзіргінчус. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Андрэй Вашкевіч.

«Вялікая страта для Гродна і велізарная для літоўскага Гродна. Памёр Альгіс Дзіргінчус — шматгадовы кіраўнік гродзенскага культурнага таварыства «Тэвіне» («Бацькаўшчына»). Ён прыехаў у Горадню з Вільні ў 1960-х гг., закладаў гарадзенскае тэлебачанне. Быў добрым і шчырым чалавекам, сапраўдным патрыётам Літвы, Гродна і Беларусі. Без яго літоўскае таварыства Гродна асірацела. Бачыў яго апошні раз тыдзень таму каля помніка Вітаўта, а ў сакавіку сустракаўся з ім на Таварыстве, папілі кавы, пагаварылі пра планы. Пан Альгіс хацеў зняць фільм пра Гродна ў канцэксце нашага агульнага мінулага і запрасіў мяне параіцца. А ўчора спынілася сэрца…», — напісаў Андрэй Вашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0