Больш за адну тону свініны згарэла ў Пінскім раёне ў грузавым аўтамабілі, паведамляе прэс-служба МНС

Здарэнне адбылося а 5-й раніцы ў чацвер. У вёсцы Заполле загарэўся грузавы аўтамабіль IVECO (грузападымальнасцю да 3,5 тон). Фура належала 35-гадоваму прадпрымальніку. 

Агонь знішчыў і аўтамабіль, 1200 кг свініны, якія знаходзілася ў ім. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0