У «Акадэмічнай кнізе» (пр-т Незалежнасці, 72) у продажы з'явілася выданне ад аўтара бэстселера «Heta Belarus, Dzietka!» Машы Чараковай — альтэрнатыўны гід па сталіцы на англійскай мове.

Вясёлы і кампактны даведнік па беларускай сталіцы на англійскай мове. Аўтары гіда разам з мінчукамі склалі праграму тура, пасля якога замежнікі будуць любіць Мінск і захочуць вяртацца зноў і зноў. У даведніку — толькі важная інфармацыя:

  • як атрымаць візу ў Беларусь, а ў якіх выпадках яна не патрэбна;
  • карта цэнтра горада;
  • спіс музеяў, тэатраў і галерэй сталіцы;
  • гатовы турыстычны маршрут;
  • сакрэтныя месцы, якія абавязкова варта наведаць;
  • найлепшыя месцы для арыгінальных фота з паездкі;
  • спіс утульных кафэ і сувенірных крам;
  • парады мясцовых жыхароў.

Гэтая і іншая інфармацыя аб сталіцы загадкавай краіны ў цэнтры Еўропы — у ілюстраваным даведніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0