А: Харчовыя матэрыялы здрабняюць пры звышнізкай тэмпературы, блізкай да -100°C. Б: Харчовы матэрыял рэканструюецца ў адзін пласт порыстага матэрыялу. Працэс стварэння пласту паўтараецца раз за разам, каб сфармаваць трохмерны блок ежы. C: З блока ствараецца гатовы кавалак прадукта з зададзенымі характарыстымкамі (формай, часам засвойвання арганізмам і г.д.). Крыніца: Jin-Kyu Rhee, Ewha Womans University

«Мы стварылі платформу, якая выкарыстоўвае 3D-друк для стварэння харчовых мікраструктураў, якія дазваляюць задаваць тэкстуру ежы і хуткасць яе засваення целам на персанальным узроўні, — кажа прафесар Ры Чжын-Куй, кіраўнік даследавання. — Мы думаем, што аднойчы ў людзей будуць картрыджы са здробненай версіяй розных інгрэдыентаў, якія можна будзе змешваць з дапамогай 3D-прынтару і гатаваць згодна з патрабаваннямі і густам карыстальніка».

У дадатак да персаналізацыі ежы магчымасць яе трохмернага друку дома або ў прамысловых маштабах значна знізіць колькасць харчовых адходаў, а таксама знізіць цану ежы дзякуючы вырашэнню праблем з захоўваннем і перавозкай.

Што праўда, аб смакавых якасцях прадукту на выступе гаворкі не ішло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?