ТАСС

ТАСС

В.а. прэм'ер-міністра Арменіі Карэн Карапецян адмовіўся ад перамоваў з лідарам пратэстаў Ніколам Пашынянам, паведаміў РБК прэс-сакратар Карапецяна Арам Арарацян.

«Чарговае запрашэнне Ніколы Пашыняна практычна не адрозніваецца ад папярэдняга, акрамя таго, што на гэты раз ён не дыктуе, з кім трэба прыйсці на перамовы», - перадаў Арарацян заяву в.а. прэм'ера.

Ён дадаў, што адказ Карапецяна лідару пратэстаў той жа, што і ў мінулы раз: «Перамовы, у якіх адзін бок дыктуе парадак, а другі не можа прадставіць свой, не могуць лічыцца перамовамі», — растлумачыў прадстаўнік Карапецяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0