@TheKoreaHerald / Twitter

@TheKoreaHerald / Twitter

Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі абвясцілі, што паміж іх краінамі больш не будзе вайны. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, прынятай па выніках міжкарэйскага саміта, які прайшоў 27 красавіка ў памежным паселішчы Пханмунджом.

Бакі таксама дамовіліся працаваць над ядзерным раззбраеннем на Карэйскім паўвостраве.

Дэмілітарызаваная зона на мяжы паміж дзяржавамі з гэтага часу абвяшчаецца «зонай міру». Акрамя таго, з 1 мая краіны спыняюць узаемнае прапагандысцкае вяшчанне на мяжы.

На прэс-канферэнцыі па выніках праведзеных перамоў кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясціў, што спадзяецца ў будучыні на аб'яднанне Поўначы і Поўдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0