Б'ёрндален ужо спрабаваў сябе ў сабачым Х-фактары, vg.no

Б'ёрндален ужо спрабаваў сябе ў сабачым Х-фактары, vg.no

Былы біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален, які завяршыў спартыўную кар'еру ў 44 гады, прыме ўдзел у гонках на сабачых запрэжках. Пра гэта паведамляе VG.

«Напэўна, гэты від спаборніцтваў для мяне аптымальны, бо ўсю працу зробяць сабакі. Не трэба напружвацца», - заявіў Б'ёрндален.

Сябар Уле-Эйнара, былы лыжнік і чэмпіён свету па гонках на сабачых запрэжках Свен Іван Моэн адзначыў, што ў 20-кратнага чэмпіёна свету па біятлоне цяжкасцяў быць не павінна. «Ён ужо прыязджаў сюды раней. Б'ёрндален добры ва ўсім, што робіць. Да таго ж ён вырас на ферме і шмат ведае аб дачыненнях жывёл і людзей», - сказаў на заканчэнне Моэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0