Міністэрства інфармацыі абяцае да другога чытання разглядзець прапановы Беларускай асацыяцыі журналістаў да паправак у Закон аб СМІ. Пра гэта на прэс-канферэцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра Павел Лёгкі, паведамляе БАЖ.

— Ужо было выказана шмат прапаноў і заўваг да законапраекта, які цяпер разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў. Зараз ідзе спакойная адпрацоўка ўсіх заўваг і прапаноў. Праца ідзе як у Міністэрстве інфармацыі, так і ў профільнай камісіі, — заявіў намеснік міністра.

— Праца гэта не кулуарная, да яе будуць прыцягвацца і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, але ўжо ў спакойным рэжыме. У фармаце круглага стала, у фармаце працоўных груп будуць абмяркоўвацца канкрэтныя дэталі.

Будуць абмяркоўвацца заўвагі і прапановы, якія прадстаўленыя ў тым ліку і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, і шэрагам нашых дэпутатаў, і журналістамі — людзьмі, якія палічылі неабходным выказацца ад імя грамадскасці наконт дадзенага закона. Таксама ёсць пэўныя заўвагі з боку дзяржаўных арганізацый, з боку дзяржаўных СМІ.

Цяпер праект закона праходзіць важны этап дэтальнай адпрацоўкі ўсіх заўваг і прапаноў. Я не выключаю, што да другога чытання ў праекце закона адбудуцца пэўныя змены, і ён будзе прадстаўлены не ў тым выглядзе, у якім праходзіў першае чытанне, — дадаў намеснік міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру