24 красавіка ў Пастаўскі РАУС звярнулася 48-гадовая жыхарка райцэнтра, загадчыца аптэкі, з заявай пра крадзёж чатырох пладовых дрэў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Невядомы выкапаў дрэвы ў яе садзе паміж 20 і 24 красавіка. Паводле ацэнак праваахоўных органаў урон склаў 200 рублёў.

Здабычай сталі тры яблыні і груша, саджанцам было ўжо больш за тры гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна