Зварот апублікаваў кіраўнік сацсеткі Андрэй Рагозаў. Ён таксама анансаваў запуск галасавых і відэазванкоў з end-to-end шыфраваннем — тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца ў «сакрэтных чатах» Telegram:

«Мы ўяўляем будучыню інтэрнэту як бяспечную пляцоўку, дзе кожны можа быць упэўнены ў захаванасці сваіх дадзеных.

Адна з асноўных тэхналогій, якая гарантуе бяспеку дадзеных - end-to-end шыфраванне, якое адбываецца на прыладзе карыстальніка. Перадача якіх бы ні было ключоў і атрыманне доступу да інфармацыі за межамі прылады немагчымая па вызначэнні. Так працуе большасць вядучых сэрвісаў абмену паведамленнямі ў свеце […]

Мы бачым, як праз неразуменне прынцыпаў працы сучаснага інтэрнэту абмяжоўваецца доступ да мноства рэсурсаў.

Поўнасцю або часткова недаступныя сэрвісы, якімі карыстаюцца мільёны людзей. Гэта абмяжоўвае або ўскладняе працу бізнэсаў, у першую чаргу тэхналагічных […]

У бліжэйшы час мы запусцім галасавыя і відэазванкі з end-to-end шыфраваннем. Гэта значыць, што ніхто, акрамя вас і вашага суразмоўцы, ніколі не зможа атрымаць змесціва размовы».

Раскамнагляд заблакаваў Telegram 16 красавіка, а затым заняўся блакаваннямі Amazon, Google і іншых кампаній з воблачнымі сэрвісамі, якія мэсэнджар Паўла Дурава выкарыстаў для абыходу блакіроўкі.

Чытайце таксама: Як блакаванне ў Расіі паўплывае на Telegram, як яго абысці і што будуць рабіць расіяне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру