Фота Сяргея Гудзіліна.
Участак вуліцы Камсамольскай ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі, а таксама ўчастак Рэвалюцыйнай зробяць пешаходным. Цяпер там кладзецца плітка.
Тэрыторыя, аднак, будзе даступная для спецтэхнікі (пажарнай, хуткай дапамогі, смеццявозаў), а таксама для падвозу прадуктаў у крамы і рэстараны.
Пры заездзе на вуліцу Рэвалюцыйную з боку плошчы Свабоды паставяць шлагбаўм. Аднак прадугледзяць магчымасць праезду пэўнага транспарту ў абодвух напрамках да вуліцы Камсамольскай. На ўчастку таксама будзе пакінута рэзервовая паласа для руху ў адным кірунку.
Камсамольская будзе выглядаць вось так





