27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста канфіскаваў у жыхара горада 60 тысяч рублёў, якія той атрымаў ад незаконных валютна-абменных аперацый, піша Tut.by.

Абвінавачаны незаконна мяняў грошы тройчы. Першы раз, у пачатку снежня мінулага года, ён абмяняў 50 даляраў на 100 рублёў. Другі раз, у канцы года, ён купіў 70 даляраў за 140 рублёў. Трэцяя здзелка ў кар'еры валютчыка аказалася найбуйнейшай. Мужчына абмяняў 30 тысяч даляраў на 60 150 рублёў. Пры гэтым з 30 тысяч даляраў толькі 6 тысяч належалі валютчыкам. 24 тысячы даляраў яму пакінулі сябры з Расіі для куплі ў Беларусі кватэры.

«Суд прызнаў мужчыну вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і прызначыў 300 базавых велічынь штрафу (7350 рублёў)», — паведаміла Tut.by старшы памочнік пракурора горада Брэста Ірына Рубанава.

Акрамя таго, суд канфіскаваў 60 150 рублёў, на якія абвінавачваны абмяняў 30 тысяч даляраў, а таксама па позве пракуратуры абавязаў выплаціць у даход дзяржавы 240 рублёў даходу, атрыманага злачынным шляхам.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру