• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Тэатр

Фота Кацярыны Карпіцкай

27.04.2018 / 17:04

Стрэльнікаў: Чаму «Талерантнасць» у Купалаўскім трэба глядзець і чаму яна пра беларусаў 6

Такія спектаклі, як «Талерантнасць», звычайна не вымагаюць на сябе рэцэнзій. Якасць камедыі не залежыць ад крытыкаў, за камедыі галасуюць «нагамі» гледачы.

Але шэраг нядаўніх выказванняў Мікалая Пінігіна паказаў, што ён асабіста ставіцца да Ясміны Рэза менавіта як да праграмнага аўтара. У прыватнасці, п'есу «Арт» называе ці не найлепшай у ХХ стагоддзі. А п'еса «Бог разні» не проста перайменавалася ў «Талерантнасць», але і была пракаментавана ў адпаведнасці з актуальнай антыімігранцкай рыторыкай, дый увогуле не ўспрымаецца рэжысёрам Пінігіным як камедыя.

Фота Кацярыны Карпіцкай

Можна толькі ўхваліць жаданне мастацкага кіраўніка галоўнага тэатра краіны сваім спектаклем далучыцца да сусветных актуалій. Але галоўнае пытанне: прычым тут мы? У нас няма такой вялікай плыні імігрантаў, нашы грамадскія праблемы не ставяць пад пагрозу сам факт існавання беларускай культуры. Быццам бы не ставяць. Мастакі тым і карысныя для грамадства, што яны як тыя птушкі, што адчуваюць землятрусы і вывяржэнні вулканаў. Хто ведае, можа, праз колькі год пытанні захавання сваёй ідэнтычнасці стануць перад намі больш востра?

Такая трактоўка п'есы, што была напісана да пачатку імігранцкага крызісу ў Еўропе, здзіўляе толькі напачатку. «Бог разні» была вельмі ўхвалена еўрапейскай ліберальнай грамадскасцю, атрымала шмат прэмій. Самы знакаміты ў Беларусі брытанскі крытык «Гардыян» Майкл Білінгтан шкадаваў падчас лонданскай прэм'еры п'есы, што камерцыйны поспех Ясміны Рэза абярнуўся супраць яе і не ўсе ведаюць, які яна прыроджаны сатырык. Прадметам сатыры з'яўляецца крывадушная буржуазная мараль, якая сёння набыла абліччы «паліткарэктнасці», «талерантнасці».

Як сцвярджае сама аўтарка, штуршком для напісання п'есы зрабіўся рэальны выпадак. Сябры яе сына пабіліся, і, сустрэўшы маці больш пацярпелага хлопца, Рэза пачула ад яе скаргу, што да іх ніхто не прыйшоў прасіць прабачэння. Ажыццяўленне гэтай фармальнасці становіцца скразным дзеяннем п'есы. Ці ёсць сапраўдная нагода для сустрэчы? Ці хварэе пацярпелы хлопец? Ці смуткуе і сам патрабуе выбачэнняў? Ці разбіраецца з гэтым паліцыя? Самі героі цягам п'есы шматкроць паўтараюць, што прычыны для асабістай сустрэчы, па сутнасці, няма. Але гэтую сустрэчу вымагаюць прынцыпы і каштоўнасці, якія ў выніку даводзяць да таго, што знешне прыемныя і абаяльныя дарослыя страчваюць сваё цывілізаванае аблічча і ўсякую надзею паразумецца.

Мастак Руслан Вашкевіч робіць выдатны вобраз знешняй фармальнай халоднай прыгажосці. Простыя лініі, празрыстасць, над сцэнай два экраны, адзін транслюе канал навінаў з усімі актуальнымі праблемамі, а другі — від зверху на сцэну. Усё нібыта празрыстае, героям амаль няма куды ад нас схавацца. І ў гэтым ёсць таксама вобраз сучаснай еўрапейскасці, дзе няма магчымасці схаваць праблемы пад дыван. Эмацыйны градус на мяжы, выканаўцы быццам бы кідаюць камяні ў шкляным доме, са зразумелымі наступствамі.

Увогуле не трэба недаацэньваць складанасць тэксту. З тэхнічнага боку такія п'есы, як «Бог разні», патрабуюць ад акцёраў, з аднаго боку, вышэйшай канцэнтрацыі, умення вельмі хутка і трапна рэагаваць, але пры гэтым заставацца раскаванымі і свабоднымі. Праблема ідэйнага зместу заключаецца ў тым, што правілы прыстойнасці, прынцыпы і каштоўнасці маскіруюць у герояў тое, што яны вельмі даўно не могуць быць разам, і парадаксальна, адзінае, што разам іх трымае, — гэта неабходнасць гэтай «прыстойнай» размовы, якую, нагадаю, яны ледзь не самі сабе прыдумалі.

Цікава, што ў адным са сваіх інтэрв'ю Ясміна Рэза, якая сама з'яўляецца дачкой імігрантаў, выказалася рэзка супраць праблемы іншаземцаў, зрабіўшы галоўны акцэнт менавіта на праблеме мовы: «Яны [маладыя імігранты з ускраінаў Парыжа] нарадзіліся ў Францыі, але не ведаюць мовы як належыць. Яны самі выбіраюць шлях маргіналізацыі. Гэты моўны мікс — паўарабскі, паўфранцузскі — я не разумею гэтага». Мова не проста робіць магчымай камунікацыю, яна робіць магчымай іронію, якая ляжыць у аснове п'ес Ясміны Рэза, мова робіць магчымай размову і стасункі па-еўрапейску. У п'есе жартуюць з заходніх інтэлектуалаў, якія ўмеюць прыгожа размаўляць, каб схаваць свае сапраўдныя інстынкты, і гэтыя жарты ўхваляюць самі еўрапейскія інтэлектуалы, у адрозненне ад многіх рэлігійных дзеячаў хрысціянства і ісламу, што баяцца і ненавідзяць гумар і ўспрымаюць яго за абразу.

Дзіўным чынам у гэтым свеце выглядае фінальная сцэна спектакля, якая так горача абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках, якая быццам плакатна выяўляе пагрозу арабскага нашэсця на Еўропу. А там два мужчыны і дзве жанчыны, апранутыя ў арабскія строі, на арабскай мове прыстойна абмяркоўваюць нейкія сямейныя справы, праз кожныя пару фраз згадваючы Алаха. Гэтая сцэна не выглядае жорсткай, а нават, наадварот, ідылічнай на фоне непрыстойнага скандалу, які толькі што разыгралі дзве еўрапейскія пары.

Мне здаецца, менавіта гэты маўленчы білінгвізм і канфлікт знешняй прыстойнасці з унутранымі канфліктамі робіць гэты спектакль такім беларускім. Менавіта праз сваю скандальнасць, непрымірымасць, але вымушанае суіснаванне ў дыялогу мы застаемся еўрапейцамі, а зусім не па фармальных прыкметах. І баяцца нам трэба не імігрантаў, а тых, хто зробіць такія размовы немагчымымі. Але ў першую чаргу пачнуць забараняць спектаклі, нават такія «бяскрыўдныя», якія робіць Мікалай Пінігін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Аляксей Стрэльнікаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Куды схадзіць у тэатр у афлайне? Склалі з крытыкам топ спектакляў, за якія не сорамна
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Японскія ўлады аб’явілі конкурс на найлепшы спосаб прымусіць моладзь… піць больш алкаголю
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
У Слуцку абнавілі спартпляцоўку, але дзеці не могуць на ёй гуляць на поўную сілу
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 4
Лукашэнка даручыў прыдумаць, як зрабіць таннейшым лес для будаўніцтва дамоў на вёсцы
Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць
Усяго патроху
У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года 1
«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках 2
Навукоўцы плануюць уваскрэсіць тасманійскага ваўка, што вымер амаль сто гадоў таму 1
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 4
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 7
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 12
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 5
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 4
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Галоўнае
Японскія ўлады аб’явілі конкурс на найлепшы спосаб прымусіць моладзь… піць больш алкаголю
У Слуцку абнавілі спартпляцоўку, але дзеці не могуць на ёй гуляць на поўную сілу
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 4
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 7
Усяго патроху
Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам 12
Беларусь у культавых серыялах: Covert Affairs, Futurama, Nikita і іншых ВІДЭА 2
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх