Новая функцыя Timeline («часовая шкала») у храналагічным парадку пакажа карыстальніку ўсе дакументы, што адкрываліся за апошнія 30 дзён, каб працягнуць працаваць з ім. У агульную стужку трапляюць дакументы не толькі з камп'ютараў, але і з мабільных прыладаў на Android або iOS, калі іх выкарыстоўваць для працы праз браўзэр Microsoft Edge або офісны пакет Office 365.

Функцыя Focus Assist дазволіць націскам адной кнопкі адключыць усе апавяшчэнні сацсетак, пошты, мэсэнджараў і іншых праграм, якія могуць адцягваць ад працы.

Гэтую функцыю можна настроіць так, каб яна аўтаматычна ўключалася ў пэўны час і потым сама адключалася (напрыклад, на працоўны час). Але ёсць спіс выключэнняў, у які можна ўключыць апавяшчэнні пра важныя справы (паведамленні ад патрэбных людзей, чаканыя лісты і г.д.)

Абнавіўся і браўзэр Microsoft Edge. Цяпер можна адключаць гукі на асобных укладках націсканнем аднае кнопкі. З'явіўся рэжым чытання, які вылучае з вэб-старонкі галоўны тэкст і хавае непатрэбныя элементы. З'явілася функцыя аўтазапаўнення пароляў, дадзеных банкаўскіх карт і адрасоў, а таксама функцыя Grammar Tools, што разбівае словы на склады і вылучае розныя часціны мовы для тых, хто мае цяжкасці з чытаннем. 

Чытайце таксама: 

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Якімі аперацыйнымі сістэмамі карыстаецца ўвесь свет і Беларусь: статыстыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?